Мне, выкладчыку археалёгіі, студэнты іншым разам задаюць пытаньне: «Ці ёсьць Дзень археоляга?»

Самадзейны 15 жніўня. Сьвята караніцца ў савецкіх ча¬сах. Вя¬домы археоляг Уладзіслаў Раўданікас меў звы¬чку піць у адзіноце. Калі падначаленыя пыталіся пра нагоду, ён прыдумляў якое‑небудзь сямейнае сьвята. Нарэшце, усё было вычарпана, і ён сказаў: «Сёньня буду піць ня толькі я, але і ўсе мы! Сёньня — Дзень археоляга!»

Выходзіць, узьнікненьне сьвята дале¬каватае ад навуковых пачаткаў. Можа, лепш было б зьвязваць узьнікненьне сьвята зь якой знамянальнай датаю ў гісторыі археалёгіі?

324 год. Рымскі імпэратар Канстанцін Вялікі (272—337) абвяшчае хрысьціянскую веру адзінаю правільнай і загадвае ўзьвесьці ў Бэтлееме і ў Ерусаліме храмы. Але патрэбныя сымбалі веры, рэлі¬квіі… Найгалоўнейшай рэліквіяй маглі б стаць рэшткі крыжа, на якім прыняў пакуты Збавіцель. Узьні¬кла неабходнасьць адшукаць гэты крыж. Знайшоўся адзін стары чалавек, які памятаў, дзе знаходзіўся Крыж Госпада. Гэта была пячора ў Палестыне, заваленая будаўнічым сьмецьцем. Пачалі пласт за пластам здымаць насыпны грунт. І знайшлі.

Частку крыжа адвезьлі ў Канстантынопаль, а другую перадала ў храм Узьнясеньня Госпада. Адбылося гэта 27 верасьня. Гэты дзень ад¬значаецца праваслаўнымі як сьвята Ўзьвіжаньня.

З пазыцыі сучаснай навукі тут будуць усе элемэнты археалягічнага дасьледаваньня: выведка на мясцовасьці з апытаньнем насельніцтва, паслойная распрацоўка культурнага пласту, атрыбутацыя знаходкі, мерапрыемствы па захаваньні і музэефікацыі помніка.

Трапна было б прымеркаваць сьвята да 27 верасьня, калі большасьць археолягаў завяршае палявыя работы. Але ў гэтых падзеях нямала ёсьць і легендарнага. Таму маем прапанаваць гэтую дату для дня народзінаў царкоўнай археалёгіі і пашукаем іншыя, сьвецкага паходжаньня.

Заходняя Эўропа. Францыя. Тут 9 сьнежня 1717 г. нарадзіўся Ёган Ёахім Вінкельман, пачынальнік эўрапейскай археалягічнай навукі. Дзень народзінаў гэтага навукоўца — 9 сьнежня — заходнеэўрапейскія археолягі сьвяткуюць як дзень народзінаў эўрапейскай археалёгіі.

Хто‑ніхто з нашых калегаў у Літве прапануе прымеркаваць Дзень археоляга да заснаваньня Часовай археалягічнай камісіі (11 траўня 1855 г.), да дня народзінаў Яна Пузыны — аўтара першага прафэсійнага падручніка па археалёгіі Літвы (18 верасьня 1905 г.), і нават да дня народзінаў Яўстафія Тышкевіча, заснавальніка Віленскага музэю старажытнасьцяў (18 красавіка 1814 г.). Хоць апошні нарадзіўся ў Лагойску і вядомы як дасьледчык беларускіх старажытнасьцяў.

Першым сьведчаньнем аб археалёгіі ў Беларусі можна лічыць дакумэнт, які фіксуе пачатак першых раскопак, або які дае права на іх правядзеньне. Ён быў выдадзены ў Віленскім уні¬вэрсытэце Зарыяну Далэнгу‑Хадакоўскаму (псэўданім Адама Чарноцкага) 26 сьнежня 1818 г. Дакумэнт захоўваецца ў Менскім абласным краязнаўчым музэі (Маладэчна). Напісаны ён на пэргамэнце на трох мовах: лаціне, польскай і расейскай.

Зарыян Далэнга-Хадакоўскі.

Зарыян Далэнга-Хадакоўскі.

Далэнга‑Хадакоўскі праводзіў дасьледаваньні ў Беларусі, ва Ўкраіне, у Расеі. Ён быў першым дасьледчыкам Старой Ладагі — даўняй сталіцы Русі. Вывучаў замчышчы і курганы ў ваколіцах Бабруйску, Берасьця, Віцебску, Ваўкавыску, Гомелю, Горадні, Ліды, Магілёва, Наваградку, Пінску, Полацку, Рагачова, Слоніму, Турава. Пра яго хораша адгукаўся гісторык Мікалай Карамзін. «Вядомы вышукальнік старажытнасьцяў», — пісаў пра яго расейскі паэт Аляксандар Пушкін. Далэнга‑Хадакоўскі, упершыню перанёс «сыстэму дасьледаваньняў зь пісьменнай вобласьці на зямлю і яе помнікі». А гэтае дзеяньне вартае Вінкельмана — заснавальніка эўрапейскай археалёгіі.

Сёньня ў краіне названыя 27 прафэсійных сьвятаў. Чаму б не зрабіць прафэсійным сьвятам і Дзень археоляга? Унёсак археолягаў у станаўленьне беларускай навукі неаспрэчны. Стараньнямі іх, недзе 25—30 чалавек, дасьледуюцца найбольш раньнія і найбольш працяглыя па часе пэрыяды гісторыі Беларусі, выпушчаны не адзін дзясятак манаграфій, чатыры тамы «Археалёгіі Беларусі», Энцыкляпэдыя «Археалёгія і нумізматыка Беларусі», створаныя тры археалягічныя музэі (у Берасьці, Тураве і ў Інстытуце гісторыі НАН).

Думаецца, сваёй нялёгкай працай людзі гэтай прафэсіі за¬служылі права на прафэсійнае сьвята, якое і належыла б адзначыць 26 сьнежня, праводзіўшы ў гэты дзень навуковыя слуханьні па выніках палявых працаў.

Ну, а як быць з 15 жніўня? Застанецца на побытавым узроўні, як рэлі¬квія мінулай эпохі…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?