Імунную функцыю выконваюць згусткі лімфоіднай тканкі, якія называюць «малочнымі плямамі». Упершыню іх выявілі ў 1874 у трусаў. У людзей малочныя плямы з'яўляюцца на ранніх этапах развіцця арганізма. Незалежна ад памераў і формы сальніка малочныя плямы пранізваюць тканку і служаць своеасаблівымі фільтрамі для вадкасцяў у брушной поласці.

Нядаўняе даследаванне паказала, што малочныя плямы дапамагаюць сальніку, паколькі яны збіраюць інфармацыю пра стан брушной поласці. «Малочныя плямы збіраюць клеткі, антыгены і бактэрыі, перш чым прыняць рашэнне пра імунны адказ», — тлумачыць Трой Рэндал (Troy D. Randall), адзін з аўтараў працы.

Аналіз, праведзены малочнымі плямамі, прыводзіць да рэакцыі — пачынаецца запаленчы працэс або фіброз. У іншых выпадках сальнік забяспечвае імуналагічную талерантнасць — адсутнасць рэакцыі на антыген.

Праўда, з ракавымі клеткамі сальнік прымае няправільнае рашэнне. «Ён вырашае забяспечыць талерантнасць замест абароны», — тлумачыць навукоўца. Пухліны сальніка сустракаюцца вельмі рэдка, аднак сістэма «фільтраў» забяспечвае пажыўнае асяроддзе для агрэсіўных пухлін, такіх як рак яечніка і страўнікава-кішачнага тракта.

У будучыні даследчыкі спадзяюцца нацэліцца на гэты тып пухлін і знайсці спосаб запаволіць утварэнне метастазаў. Калі скарэктаваць рэакцыю малочных плям, можна спрыяць з'яўленню проціпухліннага імунітэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?