«Гуляйполе» — культавы ўкраінскі музычны фэстываль, які адбываецца ў Дзень Незалежнасьці Ўкраіны на радзіме бацькі Махна, у Гуляйполі (Запароская вобласьць).
Зайграюць на «Гуляйполі» сёлета аж два беларускія гурты — «Джамбібум» і «ІQ48». Таксама будуць «Zdob[si]Zdub» (Малдова), украінскія «Крихітка Цахес», «Мертвий півень», «Собакі в космосі» і іншыя.
Апроч музыкі ў праграме —
«Махноўскія чытаньні», «Гонкі на тачанках», «Таматны лідэр нацыі»,«Літаратурны аўкцыён», «Махноўскі слэм», кінапаказы фільмаў пра Махна і купа іншага крэатыву. Падрабязнасьці тут.
Ёсьць магчымасьць паехаць на фэстываль «Гуляйполе» (Запароская вобласьць, сам фіг даедзеш) аўтобусам зь Менску. Выезд увечары 22 жніўня. Кошт 1 месца туды-назад -- 35 usd. Запісвацца па т.: (029) 110-19-63 (Паша).