Літва будуе плот для барацьбы з кантрабандай і нелегальнай міграцыяй.

Першы слуп агароджы ўкапалі ў вёсцы Рамонішкес Шакяйскага раёна Літвы. На цырымоніі прысутнічаў міністр унутраных спраў Літвы Эймуціс Місюнас.

На ўмацаванне мяжы ў Літве вылучылі 3,6 мільёна еўра. Будаўніцтва плота абыйдзецца ў 1,3 мільёна. Астатнія грошы выдаткуюць на сістэмы назірання. Агенцтва AP паведамляе, што для аховы мяжы будуць выкарыстоўваць беспілотнікі. Будаўніцтва плота павінна быць завершана да канца 2017 года.

Delfi таксама паведамляе, што ўлады Літвы плануюць да 2020 года ўзвесці плот на мяжы з Беларуссю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?