Увечары 4 чэрвеня «Беларусь-1» паказвала сваю выніковую тыднёвую праграму «Галоўны эфір». Па завядзёнцы, вядучыя ў ёй гаварылі па-руску.
Праўда, напрыканцы перадачы яны раптоўна перайшлі на беларускую і так зачыталі тэкст спачування Аляксандра Лукашэнкі брытанцам у сувязі з тэрактам на мосце ў Лондане.
Фота Tut.by
Чаму так? Мы спыталі пра гэта ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
«Для праграмы «Галоўны эфір» на «Беларусь—1» быў узяты арыгінальны варыянт спачування. Тэкст спачування першапачаткова быў па-беларуску», — патлумачылі «Нашай Ніве».