Беларусі не варта драматызаваць сітуацыю з пастаўкамі прадуктаў харчавання ў Расію, заявіў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц на адкрыцці выставы «Белагра».

«Ідуць перамовы, усё прадаецца, на складах вялікіх запасаў прадукцыі няма», — адзначыў Заяц.

Міністр падкрэсліў, што Беларусь працягвае актыўна асвойваць экспарт у трэція краіны. У прыватнасці, за мінулы год у Кітай беларускія вытворцы прадалі малочнай прадукцыі на 3,1 млн даляраў, а за чатыры месяцы гэтага года — ужо на 5,6 млн. На кітайскім рынку атэставана 34 беларускія малочныя прадпрыемствы.

Заяц нагадаў, што залішнія магутнасці Беларусі адносна малака складаюць каля 60%, у дзень Беларусь прадае 11 тысяч тон малакапрадуктаў, прычым на тоне сухога малака краіна зарабляе 540 даляраў, на тоне сыру - 1390 долараў.

У параўнанні з мінулым годам беларускія малакаперапрацоўшчык павялічылі рэнтабельнасць вытворчасці ў два разы і зарабілі 130,5 млн рублёў чыстага прыбытку, хоць за чатыры месяцы мінулага года мелі страту за 3,5 млн руб, паведаміў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?