Ідэя гэтай выставы зьявілася ў мастачкі падчас яе працы з навукоўцамі Эдынбурскага ўнівэрсытэту і Інстытуту цепла- і масаабмену НАН Беларусі, якія дасьледуюць акустыку.
Узровень гуку навокалнас увесь час узрастае. Гэта непазьбежны вынік тэхнічнага прагрэсу. Гук зьмяняе нашае атачэньне, уплывае на нашае самаадчуваньне, на жывую прыроду – часам разбураючы яе. Выстава Марыяны Грэйтыд прыцягвае ўвагу да праблемаў такога кшталту. На яе карцінах адначасова выяўленыя ляндшафты і мапы інтэнсіўнасьці гуку ў навакольным асяродзьдзі. Такі падыход -- частка канцэпцыі мастачкі, ён базуецца на яе дасьледаваньнях узаемасувязяў гукаў і візуальных мастацкіх вобразаў.
Адкрыцьцё выставы пройдзе ў Палацы Рэспублікі 15 жніўня у 17.00.