У магазінах Эстоніі раскуплена ўсё грузінскае віно, паведамляюць прыбалтыйскія СМІ.

У канцы мінулага тыдня аб'ём продаж грузінскага віна Old Tbilisi ў эстонскіх магазінах Prisma ў сувязі з падзеямі апошніх дзён у Грузіі вырас у два разы. У многіх магазінах грузінскае віно проста знікла з паліц.

У Латвіі таксама зафіксавалі павелічэнне попыту 10 і 11 жніўня. Так, у магазінах сеткі Maxima продаж грузінскага віна вырас на 7 %. Павелічэння продаж нетыповае для гэтага перыяду года, лічаць у кампаніі. Акрамя таго, грузінскія віны не ўваходзяць у катэгорыю самых танных, а ў групе дарагіх і сярэднедарагіх він падобныя ваганні продаж адбываюцца даволі рэдка.

Прадстаўнікі фірм-імпарцёраў грузінскіх він зазначаюць, што вытворчасць у Грузіі з-за ваенных дзеянняў не спынена, і заклікаюць латышоў падтрымаць Грузію і павялічыць спажыванне грузінскіх він.

Віно з Грузіі масава прыйшло на ўсходнеэўрапейскі рынак у 2006 годзе, калі ў Расіі пачала дзейнічаць поўная забарона на ўвоз віз і вінаматэрыялаў з Грузіі і Малдовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?