Нацбанк працягвае рухацца ў бок дэдаларызацыі эканомiкi. Для гэтага зробленыя два наступныя крокі.

Па-першае, з 1 ліпеня 2017 года павялічваюцца адлічэнні банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый у фонд абавязковых рэзерваў ад прыцягнутых сродкаў у замежнай валюце з 11% да 15%.

Гэта яшчэ больш апусціць стаўкі па валютных укладах. За кожны прыцягнуты дэпазіт у валюце банк павінен будзе «закласці» дадатковыя грошы.

Па-другое, Нацбанк больш не будзе выдаваць ліцэнзіі на разлікі ў замежнай валюце па дамовах страхавання жыцця і дадатковай пенсіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0