Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб моўных квотах на тэлебачанні. Пра гэта гаворыцца на афіцыйнай старонцы прэзідэнта ў Twitter.

«Дзякуй прадстаўнікам СМІ за прапановы аб увядзенні квот і вяртанне ўкраінскай мовы ва ўкраінскіх медыя. Падпісаў адпаведны закон», — адзначыў Парашэнка.

Закон аб моўных квотах прадугледжвае, што для агульнанацыянальных і рэгіянальных тэлекампаній доля перадач і фільмаў на ўкраінскай мове павінна складаць не менш як 75%. Для мясцовых тэлерадыёкампаній устанаўліваецца квота на ўкраінамоўны прадукт 60%.

Пад квоты не падпадаюць перадачы і фільмы, выпушчаныя да 1 жніўня 1991 года. Іх дастаткова субтытраваць на ўкраінскай мове, тады яны ўключаюцца ва ўкраінскую квоту.

За невыкананне квот тэлеканалы будуць штрафаваць. Сума кожнага асобнага штрафу будзе складаць 5% ад агульнага ліцэнзійнага збору гэтага канала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?