«Па-першае, у яго ёсць прадзюсар. Па-другое, дзве буйныя фірмы займаюцца яго раскруткай у сацсетках і атрымліваюць за гэта грошы, — піша папулярны беларускі блогер Ігар Лосік. — Па-трэцяе, нават яго асабістыя акаўнты часта вядуць адукаваныя эсэмэмшчыкі за яго.

Ці змог бы ён раскруціцца на такім кантэнце сам? Адназначна не. На ўвесь рускамоўны ютуб ёсць усяго з дзясятак відэаблогераў, якія без дапамогі дзядзькоў раскруцілі сябе за кошт свайго таленту.

Badcomedian, Кamikadzed, Сut the crap. Ад іх відэаблогаў ёсць карысць, яны хоць нечаму вучаць. А чаму вучыць Улад Бумага ў сваім відэа, у якім ён распавядае, як аднойчы ледзь не аба*цаўся? Ну, я нават не ведаю! Вось чаго ў Беларусі не хапае, дык гэта відэаблогера, які б распавядаў пра палітыку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?