Крыніца: zelbor.by.

Крыніца: zelbor.by.

Рэкламадаўцы самі зрабілі акцэнт на тым, што вандроўка можа быць абсалютна любой: няхай гэта будзе жаданне паехаць у Антарктыду ці Аўстралію. Аднак калі ўчытацца ў правілы акцыі, высвятляецца, што выбар даволі абмежаваны: сертыфікат на аказанне турыстычных паслуг дзейнічае толькі па тых кірунках, якія можа прапанаваць турыстычнае агенцтва. Яго, у сваю чаргу, арганізатар акцыі абірае самастойна. А кошт падарункавага падарожжа не павінен перавышаць $1500. Пра ўсе гэтыя тонкасці можа даведацца толькі той чалавек, які не лянуецца пераходзіць па дадатковых спасылках і чытаць умовы да канца, у тым ліку звяртаючы ўвагу на дробны шрыфт.

Пра тое, ці не бачаць тут супрацоўнікі «А-100 Development» падмены паняццяў і падману, мы спыталі ў іх асабіста.

«Мы не хаваем умовы акцыі: пасля таго, як чалавек набывае кватэру, яму даюць сертыфікат, які прадугледжвае атрыманне вандроўкі ад нашага тураператара ў межах 1,5 тысячы даляраў. Удакладняючая інфармацыя пра гэта ёсць на сайце Зялёнага Бору, куды вядуць усе спасылкі з артыкулаў у СМІ. Дадатковыя звесткі можна атрымаць і па тэлефоне. Мы нікога не хочам увесці ў зман: так, бюджэт на вандроўкі абмежаваны, але пра ўсе нюансы акцыі на тым жа радыё немагчыма расказаць адразу, бо эфірны час абмежаваны», — пракаментавала «Нашай Ніве» намесніца дырэктара аддзела маркетынгу і рэкламы «A-100 Development» Марына Іваноўская.

Карацей, для супрацоўнікаў кампаніі сітуацыя не з'яўляецца праблемнай. Відавочна, што прадаўцы ва ўсім свеце граюць па жорсткіх правілах, дзе ўсе сродкі добрыя. І гэта сітуацыя яшчэ раз пацвярджае неабходнасць сто разоў перачытваць усе дамовы і ўмовы рэкламных акцый, каб потым не адчуваць сябе лохам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?