Андрэй Міхневіч адстаў ад срэбра на 4 см.

Андрэй Міхневіч адстаў ад срэбра на 4 см.

Першую срэбную ўзнагароду ў беларускай камандзе на Алімпіядзе ў Пэкіне здабыў цяжкаатлет Андрэй Рыбакоў. А Андрэй Міхневіч узяў бронзу ў у штурханьні ядра.

У рыўку Андрэй Рыбакоў узьняў 185 кг, а штурхнуў – 209. Столькі сама ў суме набраў таксама цяжкавагавік з Кітаю Лу Юн. Яму і дастаўся залаты мэдаль - ён зусім крыху лягчэйшы за магілёўца.

У стральбе з дробнакалібравай вінтоўкі лежачы на 50 мэтраў былы алімпійскі пераможца Сяргей Мартынаў сёньня заняў толькі апошняе, восьмае месца. Ён набраў 595 пунктаў.

У стральбе з лука Максім Кунда вылецеў у 1/8 фіналу.

Цяпер найбольшыя нашы надзеі засталіся на лёгкаатлетаў.

У фінал прабіліся ўсе тры штурхальнікі ядра. Андрэй Міхневіч з 20,48 м меў пасьля кваліфікацыі трэці вынік. І сваё месца ўтрымаў. У фінале ён пусьціў ядро на 21,05 м. Гэта зусім не далёка, 22 м апошнім часам не рубеж для ядравікоў, але тут вынікі былі сьціплыя ва ўсіх. Саступіў ён толькі паляку Томашу Маеўскаму, ды амэрыканцу. Віншуем!

Дзякуючы гэтым двум мэдалям Беларусь узьнялася на 31-е месцы ў мэдальным заліку (0, 1, 3) - гэта трохі горш, чым мы паказвалі ў мінулыя гады. Але вельмі годна для 10-мільённай нацыі. Прычым мэдалі мы бяром у дысцыплінах асілкаў: цяжкой атлетыцы, барацьбе, штурханьні ядра. Дужы народ!

У суботу на мэдалі наша каманда можа зноў разьлічваць у спаборніцтвах кідальнікаў ядра, дзе выступяць Надзея Астапчук і Натальля Харанека. Фінал распачынаецца а 14-й гадзіне па менскім часе.

А наперадзе плянэты ўсёй змагаюцца амэрыканцы і кітайцы. Вось зьвесткі на вечар 15 жніўня: у ЗША больш мэдалёў (46: 14-13-19), затое ў Кітаі мэдалі спрэс залатыя (42: 26-9-6). Далей шчыльна трымаюцца
Нямеччына 8 2 4 (14)

Карэя 6 9 3 (18)

Італія 6 4 4 (14)

Японія 6 4 3 (13)

Аўстралія 5 7 8 (20)

Расея 3 8 8 (19)

Францыя 3 8 7 (17)

А вось астатнія краіны:

Брытанія 3 2 3 (8)

Славаччына 3 1 0 (4)

Украіна 3 0 4 (7)

Чэхія 2 2 0 (4)

Грузія 2 0 1 (3)

Куба 1 3 4 (8)

Нідэрлянды 1 2 4 (7)

Азэрбайджан 1 2 1 (4)

КНДР 1 1 3 (5)

Румынія 1 1 2 (4)

Манголія 1 1 0 (2)

Польшча 1 1 0 (2)

Швайцарыя 1 0 3 (4)

Гішпанія 1 0 1 (2)

Фінляндыя 1 0 1 (2)

Тайлянд 1 0 0 (1)

Індыя 1 0 0 (1)

Кенія 1 0 0 (1)

Вугоршчына 0 4 1 (5)

Казахстан 0 3 2 (5)

Зімбабве 0 3 0 (3)

Турцыя 0 2 1 (3)

Швэцыя 0 2 1 (3)

Беларусь 0 1 3 (4)

Аўстрыя 0 1 2 (3)

Узбэкістан 0 1 1 (2)

Альжыр 0 1 1 (2)

Нарвэгія 0 1 1 (2)

Кіргізія 0 1 1 (2)

Славенія 0 1 1 (2)

Віетнам 0 1 0 (1)

Калюмбія 0 1 0 (1)

Арменія 0 0 5 (5)

Бразылія 0 0 4 (4)

Тайвань 0 0 2 (2)

Інданэзія 0 0 2 (2)

Литва 0 0 1 (1)

Харватыя 0 0 1 (1)

Аргентына 0 0 1 (1)

Таджыкістан 0 0 1 (1)

Мэксыка 0 0 1 (1)

Тога 0 0 1 (1)

Баўгарыя 0 0 1 (1)

Эгіпэт 0 0 1 (1)

Данія 0 0 1 (1)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?