Лукіскі верш-1937 і акрэсьцінская квецень-2006.
Фота Юліі Дарашкевіч
- Паслухайце, вясна iдзе.
Зьвiнiць ў маiм акне жалеза.
Зь вiнтоўкай стражнiк ноч i дзень
Пiльнуе куст пахучы бэзу.
А ён расьцьвiў, агнём гарыць,
Такiм пахучым, мяккiм, сiнiм,
На дрот калючы, на муры,
Як хустку, полымя ускiнуў.
Я цiха разбудзiў другiх.
Ад сьлёз сiнелi вочы бэзам.
I недзе хруснула ў худых
Руках iржавае жалеза.
1937