Меркаванні159159

Святлана Алексіевіч: «Дайце ў Беларусь танкі, зброю — і там каталікі пачнуць забіваць праваслаўных»

9 чэрвеня на расійскім тэлеканале «Дождь» прайшла жывая лінія з беларускай пісьменніцай, нобелеўскай лаўрэаткай Святланай Алексіевіч. «Наша Ніва» зрабіла падборку самых яркіх цытат пісьменніцы.

У мяне тры дамы. Мая маці — украінка, бацька — беларус. І руская культура — мой трэці дом.

Калі я пісала кнігу пра Чарнобыль, я зразумела, што нацыянальныя пытанні — пытанні мінулага. Адчуваеш сябе проста прадстаўніком біявіду, які можа сам сябе знішчыць.

У 90-я гады мы былі рамантыкамі, думалі — камуністы заўтра сыдуць і пачнецца іншае жыццё. Але такі рамантызм аказаўся амаль злачынствам, нам давялося за яго расплачвацца. Высветлілася, што нашы дэмакраты і лібералы не гатовыя да перамен. Свабода — гэта доўгі шлях. Дарма мы лічылі, што гэта адбудзецца хутка.

Нельга думаць, што, калі ты ведаеш тры мовы, напрыклад, ты — свабодны чалавек. Я сустракала рускага патрыёта, які ведае некалькі моў… Гэта проста жывёла агрэсіўная.

Калі я пачала пісаць «У вайны не жаночае аблічча», то думала, што гэта будзе прыгожа. Але калі я пачала гаварыць з жанчынамі, то я спужалася нашай перамогі.

Перамогу ў свой час выкарысталі, каб закрыць тэму ГУЛАГа. І сёння, калі ты спрабуеш спытаць, колькі каштавала перамога, табе кажуць — гэта няважна, галоўнае, што ў нас была Перамога. Чалавек — асобна, перамога — асобна. Перамога стала магутнай ідэалагічнай зброяй.

Я не рускі пісьменнік. Я рускі еўрапеец сёння. Менталітэт — беларускі, культура — руская.

Крым — гэта акупацыя. Вайна, якую пачала Расія ў Данбасе — на сумленні Расіі. [Алексіевіч тут дала такі прыклад:] Такую вайну можна пачаць і ў Беларусі: дайце туды танкі, зброю — і там каталікі пачнуць забіваць праваслаўных ці каго заўгодна. Чалавек — дастаткова недасканалая істота, яму ў галаву можна ўкласці ўсё, што заўгодна.

Я не царкоўны чалавек. Рэлігійны фанатызм сённяшні — гэта ўцёкі ад рэальнасці. Але як мастак я адчуваю, што ёсць нейкая таямніца ў гэтым свеце.

Самая страшная вайна, якая чакае нас, гэта не вайна паміж людзьмі, а вайна з прыродай, якую развязаў чалавек.

Нашы [рускія] іерархіі — няпраўда. Тут вельмі шмат правінцыйных, шавіністычных і антыгуманітарных уяўленняў.

Калі хтосьці і застаўся верным рамантычным ідэалам з 90-х, то гэта лібералы, якіх прынята сёння прыніжаць. Я — ліберал.

Каментары159

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў3

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў

Усе навіны →
Усе навіны

788 украінскіх вайскоўцаў зніклі без вестак у баях за сяло Крынкі Херсонскай вобласці5

Улады ЗША абвінавацілі неанацыста з Грузіі ў падрыхтоўцы масавага атручвання дзяцей у Нью-Ёрку5

Круты выказаў спачуванні родным загінулых падчас урагану. Але не Лукашэнка5

Высокаінтэнсіўныя фізічныя нагрузкі ў старасці паляпшаюць памяць

У Святланы Ціханоўскай мяняецца дарадца па прававых пытаннях23

Латушка заклікаў журналістаў і праваабаронцаў з Еўропы скарыстацца з бязвізу8

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»4

Транспартныя сродкі з беларускімі нумарамі не змогуць заязджаць і ў Эстонію7

На наступныя выхадныя аднаўляе працу легендарны «Рэактар». Гуляць будуць тры дні5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў3

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў

Галоўнае
Усе навіны →