Тысячу крыжоў зрабілі і паставілі за народныя грошы цягам апошніх 20 гадоў у Курапатах, на месцы масавых пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Аднак драўляныя крыжы досыць скора гніюць. Таму плануецца замяніць іх на металічныя. Паводле ініцыятараў, на набыццё матэрыялу, рэзку, зварку і афарбоўку новых крыжоў патрабуецца дзесяць тысяч рублёў. Ахвяраваць на гэтую справу можна праз краўдфандынгавую платформу «Талака». 

Таксама ахвяраваць можна, звязаўшыся з кіраўніком грамадскай дырэкцыі Народнага Мемарыяла «Курапаты» Алесем Чахольскім (29) 973-49-10 або [email protected].

На «Талацэ» ўжо сабрана 40% ад неабходнага, да канца кампаніі застаецца 28 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?