Як стала вядома «Нашай Ніве», на 40-м годзе жыцця памёр адвакат Аляксей Ярмошын, адзіны сын старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.

Фота з фэйсбука Аляксея Ярмошына.

Ён меўся сустракацца з кліентам, але тэлефон адваката не адказваў. Вартая даверу крыніца ў Рэспубліканскай калегіі адвакатаў пацвердзіла «Нашай Ніве» смерць Аляксея Ярмошына.

Апошнім часам ён працаваў у Мінскай абласной спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі №2. А раней стаяў па іншы бок барыкадаў — фігураваў як намеснік пракурора Фрунзенскага раёна Мінска.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, сям’і і дзяцей у Аляксея не было.

Бацька адваката, Дзмітрый Ярмошын, жыве ў Калінінградзе. Адносіны з сынам ён амаль не падтрымліваў.

Некалькі гадоў таму памерла маці старшыні ЦВК. Лізавета Гаркавенка была доўгажыхаркай, пражыла больш за 95 гадоў.

Чытайце таксама: Тыдзень таму ў ДТЗ загінуў бабруйскі хакеіст Вадзім Капусцін, пляменнік Лідзіі Ярмошынай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?