На адкрыцці нацыянальнага павільёна на ЭКСПА-2017, які пачаў працу ўчора ў сталіцы Казахстана, Беларусь прэзентавала аўтобус будучыні, якому не патрэбен бензін, паведамляе Sputnik Казахстан.

Тут і ніжэй фота: Sputnik

Паколькі асноўная тэма цяперашняга ЭКСПА-2017 пазначаная як «Энергія будучыні», Беларусь прэзентавала на выставе сваю найноўшую распрацоўку — гарадскі электробус «Вітаўт» вытворчасці «Белкамунмаш».

«Электробус — гэта тэхніка будучыні. Электробус працуе на падзарадцы як мабільны тэлефон. Вы яго зараджаеце, і на працягу 6 гадзін на працягу 30-40 кіламетраў ён эксплуатуецца ў гарадскім асяроддзі», — распавёў прадстаўнік МЗС Беларусі Яўген Лазараў. Па яго словах, электробус ўжо эксплуатуецца ў Мінску і атрымаў высокую адзнаку як ад пасажыраў, так і ад кампаній. Прадстаўнікі Беларусі спадзяюцца, што цуд-аўтобус спадабаецца наведвальнікам ЭКСПА і зацікавіць казахстанскія кампаніі.

Міжнародная спецыялізаваная выстава ЭКСПА-2017 будзе доўжыцца да 10 верасня. 13 жніўня на ЭКСПА пройдзе Дзень Беларусі, на якім плануецца прысутнасць прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0