Напярэдадні афіцыйнага адзначэння 950-годдзя Мінска адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска разам з Кіраўніцтвам спраў прэзідэнта адкрылі незвычайныя арт-аб'екты ў раёне плошчы Свабоды. 

Апоры ліхтарняў стылізавалі на ўзор слуцкіх паясоў — яны зробленыя з пластыку, на якім намаляваны гістарычны малюнак з рэальнага поясу. 

Адкрывалі тыя слупы кіраўнік Цэнтральнага раёна сталіцы Ігар Бузоўскі, дэпутат Ігар Марзалюк, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, намеснік Шораца ды інш. 

У вітальным слове Бузоўскі сказаў, што апроч таго, што гэта проста прыгожа (а па цане — як звычайная афарбоўка), такі крок спрыяе гістарызму, падкрэслівае беларускую культуру. 

Усяго такіх слупоў шэсць. У перспектыве плануецца і далей аздабляць апоры на асноўных праспектах горада. 

Дадзеныя ліхтарні паўтараюць узор на гістарычных ліхтарнях, што аздабляюць праспект Незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?