Двухгадовае дзіця патанула ў сажалцы ў аднаго з садовых таварыстваў каля вёскі Баяры Маладзечанскага раёна, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак.

Трагедыя адбылася ўвечары 9 чэрвеня. Бацькі з двума дзецьмі адпачывалі на дачы. Паводле папярэдняй інфармацыі, двухгадовы хлопчык і яго старэйшы брат падышлі да пажарнага вадаёма, малы ўпаў у ваду. Дзеці былі пад наглядам дарослых, але менавіта ў той момант іх бацькі адцягнуліся.

Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі дзіцяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0