Мінскі метрапалітэн з 26 чэрвеня пераходзіць на летні рэжым працы, паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Інтэрвал руху цягнікоў павялічыўся. Гэта звязана са зніжэннем пасажырапатоку. Па ўсіх днях тыдня работа будзе арганізаваная з 05.30 да 0.40. Закрыццё станцый для ўваходу пасажыраў запланаванае на 0.40. Заканчэнне руху цягнікоў — у 1.10. Апошнія адпраўленні цягнікоў з канцавых станцый «Малінаўка», «Уручча», «Магілёўская», «Каменная Горка» прадугледжаныя ў 0.42.

Падрабязная інфармацыя аб інтэрвалах руху цягнікоў размешчаная на сайце ўстановы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0