Прэзыдэнт Францыі Нікала Сарказі, які выступіў як пасярэднік у ўрэгуляваньні канфлікту ў Паўднёвай Асеціі, папярэдзіў Расею аб «сур’ёзных наступствах» для адносінаў з Эўразьвязам, якія наступяць у тым разе, калі Масква ня будзе выконваць умовы дасягнутага пагадненьня.

Як заявіў Сарказі, чые словы цытуе сёньня газэта Le Figaro, ён на правах прэзыдэнта краіны, што старшынюе ў ЭС, скліча пазачарговы саміт Эўрасаюзу, калі Масква ў самыя кароткія тэрміны цалкам ня выведзе свае войскі з Грузіі, што прадугледжана падпісаным пагадненьнем.

«Вывад войскаў павінен адбыцца без аніякіх прамаруджваньняў. Па‑мойму, гэта пункт, які не абмяркоўваецца»«, — заяўляе францускі прэзыдэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?