У Лос-Анджэлесе памёр амерыканскі кінарэжысёр Джон Эвілдсэн, рэжысёр фільмаў «Рокі» і «Хлопец-каратыст» («Каратэ-Кід»). Яму быў 81 год.
Па словах яго сына, прычынай смерці стаў рак.
Джон Эвілдсэн - рэжысёр першага і пятага фільмаў з серыі «Рокі» з Сільвестрам Сталонэ. За першы фільм, які выйшаў у 1976 годзе, ён атрымаў «Оскар». Эвілдсэн таксама зняў тры часткі фільма «Хлопец-каратыст» ( «Каратэ-Кід»). За ролю ў яго другім фільме, «Ратуйце тыгра», атрымаў «Оскар» акцёр Джэк Леман.