17 чэрвеня з Масквы ў кірунку Оршы выйшла калона з 15 БТР і БРДМ, у беларускі райцэнтр расейская бранятэхніка павінна прыбыць 19 чэрвеня.

У склад калоны, якая ажыццяўляе прабег «Дарога Мужнасці» даўжынёй больш за 2300 кіламетраў, уключаныя бронеаўтамабіль БА-20, выведвальныя машыны БРДМ-1 і БРДМ-2, бронетранспарцёр БТР-40, пазадарожнік ГАЗ-69, грузавік ЗІЛ-157 і іншыя машыны. Уся вайсковая тэхніка павінна быць дэмілітарызаваная.

З Оршы калона паедзе ў бок Мінска і 20 чэрвеня наведае Курган Славы. 21 чэрвеня бранятэхніка павінна дасягнуць Брэсцкай крэпасці. 22 чэрвеня гэтая тэхніка, як паведамляюць інфармагенцтвы, павінна ўзяць удзел у памятных мерапрыемствах пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а 23 чэрвеня - у выставе на лініі Сталіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?