Андрэй Шарэнда з Палінай Шарэндай-Панасюк.

Андрэй Шарэнда з Палінай Шарэндай-Панасюк.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда паведаміў, што 17 чэрвеня атрымаў дакумэнт з Упраўленьня Сьледчага камітэта па Берасьцейскай вобласьці — крымінальны перасьлед у дачыненьні да яго і жонкі Паліны Панасюк-Шарэнды спынены.

У дакумэнце за подпісам сьледчага, маёра юстыцыі E.A. Ціхановіч паведамляецца, што «згодна з п.2 ч.1 арт.29 і ч.2 ст.250 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да Андрэя Шарэнды і ягонай жонкі Паліны Панасюк-Шарэнда спынены перасьлед па крымінальнай справе».

Крымінальная справа супраць сужэнцаў была распачатая за вывешваньне ў Берасьці расьцяжкі, якая, паводле экспэртызы, «цынічна зьневажала» кіраўніка дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?