Прадстаўнік Еўрапарламента на перамовах па Brexit Гі Верхофстат заявіў, што Вялікабрытанія можа застацца ў Еўрасаюзе, калі зменіць сваё меркаванне. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю газеце Welt am Sonntag.

«Брытанія можа змяніць сваё меркаванне і зноў стаць часткай Еўрапейскага саюза, гэты шлях застаецца адкрытым» - сказаў Верхофстат. Ён адзначыў, што на перамовах па Brexit Брытаніі не будзе зроблена ніякіх саступак.

Таксама Верхофстат не пагадзіўся з пазіцыяй брытанскіх удзельнікаў перамоваў па Brexit на чале з Дэвідам Дэвісам па забеспячэнні правоў грамадзян ЕС, якія пражываюць у Вялікабрытаніі.

«Гэта добра, што брытанскі ўрад думае аб правах грамадзян ЕС у Вялікабрытаніі. Але гэта дзіўна, што галоўны перамоўшчык Дэвід Дэвіс хоча даць гэтыя правы толькі тым, хто заехаў у краіну да 29 сакавіка (2017 года)».

Перамовы паміж Брусэлем і Лонданам аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС пачнуцца 19 чэрвеня. Аб гэтым паведамляў The Guardian са спасылкай на офіс Мішэля Барнье, аднаго з галоўных перамоўшчыкаў па Brexit з боку ЕС. Вялікабрытанія аўтаматычна выйдзе са складу ЕС 31 сакавіка 2019 года, аднак усе члены ЕС могуць прагаласаваць за падаўжэнне пераходнага перыяду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0