Ва Украіне доля людзей, якія дома размаўляюць па-ўкраінску, упершыню перавысіла палову і складае 50,6%. 

Гэта вынік апытання, праведзенага кансорцыумам украінскіх сацыялагічных службаў.

Па-расейску дома размаўляюць 24% насельніцтва. Яшчэ столькі ж ужывае і расейскую, і ўкраінскую мовы.

Гэта рэкордны паказчык за час правядзення аналагічных апытанняў. Па-першае, расейскамоўныя рэгіёны Данбаса і Крым аказаліся пад акупацыяй. Але і ў рэшце краіны паказчык проста расце.

Адначасова рэкордная доля апытаных назвалі сябе ўкраінцамі па нацыянальнасці — 90%. Для параўнання: на перапісах 1989 і 2001 гадоў украінцамі называлі сябе 73 і 78% людзей. Ізноў жа, на рост лічбы паўплывала акупацыя раёнаў, дзе расейцаў была большасць. Але і ўсё большая доля моладзі лічыць сябе ўкраінцамі, бо вырасла ва Украіне.

Рост долі ўкраінскамоўных азначае, што моўнае адраджэнне ва Украіне ідзе паспяхова. Руская мова пераважала ва Украіне з 1970-х да 1990-х, калі са здабыццём дзяржаўнай незалежнасці краіна пачала курс на ўкраінізацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0