У 74 краінах свету больш за палову дзяцей у веку ад 3 да 4 гадоў (каля 40 млн малых) пазбаўленыя ўвагі з боку татаў. Такія звесткі падаюцца ў дакладзе Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), паведамляе БелТА са спасылкай на Цэнтр навін ААН.

Аўтары даследавання адзначаюць, што ў Беларусі бацькавай увагі пазбаўленыя 32% малых дзяцей, ва Украіне — 29%, у Грузіі — 40%, у Казахстане — 49%, ва Узбекістане — 46%.

Між тым у гэтым узросце дзеці маюць патрэбу ў любові і клопаце абаіх бацькоў, у правільным харчаванні, абароне ад стрэсу і гвалту. У першую тысячу дзён пасля нараджэння мозг дзіцяці развіваецца вялізнымі тэмпамі — кожную секунду ў ім з'яўляецца каля тысячы новых злучэнняў. Яны шмат у чым забяспечваюць магчымасці разумовага апарата дзіцяці ў наступныя гады жыцця.

Як паказала даследаванне, бацькі не заўсёды адыгрываюць актыўную ролю ў развіцці дзяцей у самыя раннія гады іх жыцця, канстатаваў прадстаўнік ЮНІСЕФ Лоўрэнс Чэндзі. Ён заклікаў пераадолець бар'еры, якія перашкаджаюць бацькам надаваць немаўлятам і малым дзецям больш увагі, дарыць ім любоў, гуляць з імі, чытаць ім, распавядаць гісторыі, спяваць разам з імі і маляваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0