Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды краіны па цяжкай атлетыцы Андрэя Арамнава з заваяваннем залатога медаля на Гульнях XXIX Алімпіяды ў Пекіне.

«Малайчына! Дзякуй за выдатную перамогу! Мы ганарымся табой. Ты з гонарам вытрымаў самы адказны спартыўны экзамен, праявіў найвялікшае майстэрства і талент. Апраўдаў надзеі ўсіх беларусаў — заваяваў тытул алімпійскага чэмпіёна і прынёс залаты медаль беларускай камандзе. Ты паказаў усяму свету, што такое сапраўдны беларускі характар, сапраўдная спартыўная мужнасць. Ад усёй душы віншую цябе з выдатнай перамогай. Веру, што мы яшчэ шмат разоў разам парадуемся тваім поспехам. Жадаю табе і ўсім калегам па камандзе здароўя, шчасця, спартыўнай удачы і ўпэўненасці ў сваіх справах. Так трымаць і надалей, алімпійскі чэмпіён!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?