• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Улада
Фота 2 з 4

ДК «Віпра», Гомель — тое месца сустрэчы КДБ з інфарматарамі, пра якое кажа Васільеў. Фота — GomelStreet.info

19.06.2017 / 10:52

Сексот КДБ, які з Гомеля з'ехаў у Польшчу, раскрывае сакрэты, апублікаваў відэа сустрэчы з куратарам

Сяргей Васільеў

20 год Сяргей Васільеў з Гомля вёў падвойнае жыццё. Інфарматык па адукацыі, ён спачатку займаў пасаду на камбінаце «Мілкавіта», а пасля ўзначаліў цэнтр інфармацыйных тэхналогіяў пры Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажыўкааперацыі. Паспяховая кар’ера, узорная сям’я. І дамова аб супрацы з КДБ, падпісаная Васільевым яшчэ ў 1995 годзе. Ён расказаў пра сваё падвойнае жыццё тэлеканалу «Белсат».

Сярод ягоных заданняў былі кантрольная закупка наркотыкаў, выяўленне прызыўнікоў, што ўхіляліся ад службы ў войску, назіранне за апазіцыйнымі актывістамі і апошняе — стварэнне нібыта незалежнага сайту gomelbest.com.

Мінулай восенню Васільеў з’ехаў з Беларусі ў польскі Шчэцін. Ужо ў эміграцыі ён адключыў сайт і паставіў куратара з КДБ перад фактам: іхная супраца скончаная.

Экс-агент дзяржбяспекі сам выйшаў на сувязь з журналістамі «Белсату» і прызначыў сустрэчу, каб даць першае ў сваім жыцці інтэрв’ю.

«У 95-м падавалася, што гэта крута»

— Атмасфера ў Гомлі сярэдзіны 90-х была такая ж, як і паўсюль: на кожным кроку бандыты, квітнеў крымінал усіх гатункаў. У 20 год мне хацелася змагацца са злачыннасцю і я вырашыў уладкавацца ў міліцыю. Не ўзялі праз кепскі зрок. Але падышоў чалавек і прапанаваў супрацоўнічаць з органамі дзяржбяспекі. Тады, у 95-м у маёй галаве была юнацкая рамантыка, максімалізм, падавалася, што гэта крута. Я не цікавіўся палітыкай, мала што ведаў пра Лукашэнку — быў звычайным хлопцам, якіх тысячы. І падпісаў паперку аб супрацы пад псеўданімам Сімон. КДБшнік пасмяяўся: маўляў, у нас звычайна ўсе «ільвы» ды «пантэры», а тут нейкі Сімон.

З першым куратарам склаліся сяброўскія адносіны. Мы часта хадзілі на піва, сядзелі ў рэстарацыі ў гатэлі «Сож». Часам да нашай кампаніі далучаліся іншыя КДБшнікі, напіваліся ўсе па-страшнаму, але ніхто ў гэтай «тусоўцы», акрамя майго куратара, не ведаў, што я — агент. Пазней куратар распавёў пра правілы: з няштатнымі кантактуе толькі адзін кадравы супрацоўнік. Увогуле, ён шмат распавядаў. Напрыклад, кожны аператыўнік абавязаны выканаць план — завербаваць 5 новых агентаў у год. Усе падручнікі па вярбоўцы — савецкія. А яшчэ ў Гомельскім упраўленні КДБ ёсць «каса» са сродкамі на тое, каб частаваць інфарматараў, рабіць падарункі важным людзям. Сустрэчы з інфарматарамі адбываюцца або ў гатэлі «Сож», або ў ДК глуханямых — улюбёным месцы КДБшнікаў.

ДК «Віпра», Гомель — тое месца сустрэчы КДБ з інфарматарамі, пра якое кажа Васільеў. Фота — GomelStreet.info

Маім першым заданнем было выкрыццё прызыўнікоў, што ўхіляліся ад службы. Але хацелася больш сур’ёзнай працы, чым паходы ў ваенкамат. На пачатку 2000-х у Гомлі дзейнічала буйная сетка наркагандлю і аднойчы аператыўнікі ўзялі мяне з сабой на затрыманне кур’ера. Я зрабіў кантрольную закупку — набыў наркотыкі, адразу ж пад’ехала адмысловая група і яго скруцілі. Гэты хлопец атрымаў пару гадоў «хіміі», але галоўныя дылеры скончылі кепска. Адзін нават павесіўся. Грошай за гэтае заданне не далі, я проста зрабіў паслугу сябрам з КДБ.

Куратара мне змянілі, бо той пайшоў на падвышэнне і заняўся аналітыкай. І я пэўны час быў непатрэбны «канторы».

Gomelbest.com, скарочана — ГБ

— У 2007 годзе Аляксандр Мікалаевіч Цітоў, які цяпер займае пасаду намесніка старшыні Гомельскага УКДБ, звярнуўся наўпрост да мяне з просьбай стварыць сайт, дэталяў пра кантэнт не паведаміў. На той момант я скончыў завочна Гомельскі ўніверсітэт са спецыялізацыяй «Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі». Карацей, Цітоў звярнуўся па адрасе. Запусцілі сайт info-com.info, ён праіснаваў пару месяцаў, а пасля я зрабіў gomelbest.com. Цітову падабалася, што скарочаная назва гучала як «ГБ».

Спачатку сайт працаваў на адмін-панэлі Joomla, потым я перавёў на іншую — WordPress. Неўзабаве там пачалі з’яўляцца артыкулы пра апазіцыю выкрывальніцкага характару, пасквілі на мясцовых апазіцыянераў. За змест адказвалі непасрэдна супрацоўнікі КДБ. Мяркую, што частку артыкулаў напісаў асабіста Цітоў.

У інтэрнет-архіве і сёння можна знайсці некаторыя артыкулы gomelbest.com. Гэтак, напярэдадні парламенцкіх выбараў 2008 году на сайце быў апублікаваны тэкст «ЛЛ наизнанку» пра гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку, які тады балатаваўся па Хойніцкай выбарчай акрузе. Аўтар называў яго «Лёнькай», «грантасмокам», «лайдаком», а прафсаюз РЭП — «бутафорскай арганізацыяй». Пазней, у 2015 годзе, Судаленка паскардзіўся ў міліцыю — у чарговай публікацыі на gomelbest.com яму пагражалі фізічнай расправай над ягоным непаўналетнім дзіцем.

— Героі такіх публікацый перыядычна звярталіся ў міліцыю, патрабуючы высветліць, хто кіруе сайтам. Міліцыя давала адпіскі кшталту «устанавіць асобу, якая размясціла дадзеную інфармацыю, не ўяўляецца магчымым». На тым этапе я ўжо разумеў, з кім маю справу, але паставіў мэту — дайсці да канца, зафіксаваць кожны крок, каб пасля зрабіць публічнай інфармацыю пра тое, як працуе КДБ. Дарэчы, сайты кшталту gomelbest.com яны ствараюць па ўсёй краіне.

У 2008 годзе КДБ заключыў са мной афіцыйную дамову. Натуральна, без аніякіх копіяў — далі падпісаць толькі апошнюю старонку. Заробак няштатнага супрацоўніка невялікі — 10-15 базавых велічыняў, амаль усё сыходзіла на ўтрыманне сайту. Грошы атрымліваў наяўнымі, проста ставіў подпіс на паперцы.

«Лепш за цябе сайт ніхто не зробіць», — казаў чарговы куратар, даючы грошы. У 2010 годзе я ўпершыню задумаўся пра эміграцыю.

Асцярожна, нецэнзурная лаянка!

«У КДБ папрасілі падкінуць наркотыкі апазіцыйнай актывістцы»

— Увесь аддзел канстытуцыйнай бяспекі займаецца выключна пераследам апазіцыі. Акрамя працы з сайтам, я прысутнічаў на розных мерапрыемствах у офісе апазіцыйных арганізацыяў на вуліцы Палескай. Мусіў перадаваць, хто прыходзіў, што абмяркоўвалі. Вячорка выступаў з лекцыяй пра мультымедыя, напрыклад, а я сядзеў і слухаў.

Пераломны момант здарыўся ў 2011 годзе. Мяне як няштатніка настойліва прасілі пазнаёміцца з лідарам «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі» Вячаславам Дыянавым, праўда, не атрымалася. Давялося хадзіць і на «маўклівыя акцыі». Па-першае, самому было цікава, па-другое… ну зразумела.

У Гомлі была адна дзяўчынка-актывістка РЧСС, Ксенія Яраслаўцава. КДБшнікі вельмі хацелі спыніць акцыі, пачалі ёй пагражаць, што адбяруць дзіця. Органы апекі нацкавалі з праверкай. Гэта не спрацавала і куратар прапанаваў мне выканаць чарговае заданне: падкінуць Ксеніі наркотыкі. Так робяць, калі разумеюць, што па-іншаму чалавека не даб’еш. Але я адмовіўся.

Ксенія Яраслаўцава, фота з сацыяльных сетак

Мы звязаліся з Ксеній Яраслаўцавай і яна пацвердзіла, што ведае Васільева з часоў «маўклівых акцый». Таксама Ксенія пацвердзіла факт пагрозаў з боку КДБ датычна дзіцяці. «Пасля выкліку на размову ў КДБ прыходзіла камісія па справах няпоўнагадовых, правяралі ўмовы жыцця, нібыта ад суседзяў паступіла скарга», — сказала былая актывістка. Пра план КДБ з наркотыкамі яна ведаць не магла. У 2011 годзе Ксеніі споўнілася ўсяго 19.

— У КДБ была такая пазіцыя: хай лепш ніхто не выходзіць на акцыі. Яны гатовыя не ціснуць на апазіцыянераў, калі тыя будуць ціха сядзець па кутках і «стукаць» адзін на аднаго. На апошнюю акцыю РЧСС у Гомлі не прыйшлі нават аператыўнікі, каб увогуле не было ні душы.

«Па незалежнай прэсе працуюць у Менску»

— Мой куратар хацеў, каб я «ўліўся» у журналісцкае асяроддзе, каб прыкінуўся журналістам. Найбольшую цікаўнасць у КДБ выклікае Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ). Некалькі гадоў таму БАЖ ладзіў паездку на навучальныя курсы для аператараў ва Украіне. Куратар сказаў: «Сяргей, пастаўся сур’ёзна. Ты едзеш з заданнем». Думаю, такі чалавек «з заданнем» заўжды замацаваны за беларускімі журналістамі ў паездках на розныя семінары ды канферэнцыі.

Увогуле, незалежнай прэсе надаецца настолькі вялікая ўвага, што па ёй працуюць у Менску, на найвышэйшым узроўні. Абласным упраўленням не дазволена прымаць уласныя рашэнні ў гэтай сферы. Занадта вострая тэма для КДБ.

Найбольшыя нападкі на сайце gomelbest.com ішлі як раз на «Белсат», на мясцовых карэспандэнтаў. Памятаю, як куратар выдаў старую камеру для асабістага карыстання, а яна аказалася канфіскаванай у «белсатаўцаў».

Грашовы перавод ад супрацоўніка КДБ на ўтрыманне сайту

«Я даваў падпіску аб неразгалошванні, таму ў Беларусі мяне чакае турма»

Канешне, я не папярэджваў КДБ аб сваіх намерах. У верасні 2016 году я проста з’ехаў разам з сям'ёй. Абраў Польшчу, бо маю польскія карані. Інтэрв’ю я даю не для таго, каб атрымаць прытулак. Дзякуючы польскім караням, у наступным годзе разлічваю на польскае грамадзянства.

За два гады да ад’езду я пачаў здымаць на відэарэгістратар у машыне нашыя размовы з куратарам. Было страшна, камера магла «запікаць» у любы момант. Разумеючы, што акрамя гэтых відэазапісаў не маю дакументальных пацверджанняў, я папрасіў апошняга куратара, Сяргея Волкава, праз WesternUnion пералічыць грошы на развіццё сайту сюды, у Шчэцін. Атрымаўшы іх, я адразу адключыў сайт. Куратар больш на кантакт не выходзіў.

Ці баюся помсты? Натуральна, так. У Польшчу яны могуць і не дабрацца, але ў Беларусі мяне дакладна чакае турма. Я даваў падпіску аб неразгалошванні, таму парушыў закон… Хаця ведаю хлопца, якога ў псіхіятрычны шпіталь запіхнулі, калі той абнародаваў супрацу з КДБ.

Цяпер КДБ зрабіў сайт-люстэрка gomelbest.info, невядома, хто яго адмініструе. Ну а я, як у тым анекдоце, ужо на Захадзе.

Кацярына Андрэева, belsat.eu

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
Галоўчанка: Беларусь і Расія разам могуць супрацьстаяць любому знешняму ціску
Лукашэнка: Ніякай апазіцыі з ліку беглых быць не можа
Новыя намеснікі ў Мінздароўя, Мінлясгасе, Мінпрацы: Лукашэнка ўзгадніў некалькі прызначэнняў
Палітыка і грамадства
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Літва працягнула надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю да 14 студзеня
Карыч распавёў пра актывацыю запаснога рухавіка ў галаве з-за санкцый
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
Сям’ю палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк высяляюць з арандаванай кватэры ў Брэсце
Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Настаўнікам разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?
Былому міліцыянту прысудзілі 3 гады «хіміі» за каментарый у «Аднакласніках»
Усяго патроху
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
«Засталіся ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарату нібыта ад Глеба Лабадзенкі
Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Спорт
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Здарэнні
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Берасцеец у аўтобусе раззлаваўся на падлеткаў і аднаму з іх пагражаў нажом. Школьнікі яго высачылі
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах падчас нясення службы загінуў вайсковец
Пад Калінкавічамі сутыкнуліся легкавік і трактар, загінулі два чалавекі
Раман Пратасевіч праходзіць сведкам. Што вядома пра закрыты суд над Эдуардам Пальчысам
У Беларусі кожнае пятае злачынства — на п’яную галаву. Гэта адзін з самых высокіх паказальнікаў на постсавецкай прасторы
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Карысная інфа
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
Здароўе
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
Ад хрушчоўкі ў спальніку да новабудоўлі каля метро. Якія кватэры можна купіць да 40 тысяч даляраў
Золатавалютныя рэзервы за лістапад знізіліся на 80 мільёнаў даляраў
«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў
Меркаванні
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
ЕСПЧ забараніў Польшчы выдвараць мігрантаў назад у Беларусь
Дызайн еўра зменіцца
Польшча: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў
ЗША абвясцілі аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды — 2022 у Пекіне
ЗША разглядаюць санкцыі супраць Расіі ў выпадку нападу на Украіну
Галоўнае
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
Карыч распавёў пра актывацыю запаснога рухавіка ў галаве з-за санкцый
Усяго патроху
Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Настаўнікам разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?
Жонка пра Алеся Пушкіна: «Сувязь з ім знікла…»
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Фота / Відэа
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх