Трагедыяй скончыліся скокі з кацельні ў Мінскім раёне для 27 гадовага хлопца, які нядзеляй 18 чэрвеня бавіў час у кампаніі джампераў.

Джамперы — гэта такія людзі, якія арганізуюць скокі з высокіх аб'ектаў (масты, вежы, кацельні) і бяруць за гэта грошы. Ахвотных экстрэмальна правесці час нямала.

Арганізацыяй трагічнага скачка займалася бадай самая вядомая ў краіне джамперская тусоўка, яны называюцца RJ Crank Team. 

Як нам стала вядома, затрыманы па падазрэнні ў халатнасці — лідар Crank Team, яго клічуць Аляксей. 

Аляксей Н., затрыманы па падазрэнні ў прычыненні смерці па неасцярожнасці. Фота са старонкі УКантакце

Аляксей Н., затрыманы па падазрэнні ў прычыненні смерці па неасцярожнасці. Фота са старонкі УКантакце

Можна сказаць, гэты хлопец стаў пачынальнікам джамперскага руху ў Беларусі — ён пачаў займацца скокамі ў 2011 годзе. 

«На іх усе раўняліся. Заўсёды ўсё ў іх ладна зроблена, бяспечна… На ўзроўні, як кажуць. Перад тым, як скачуць людзі, заўсёды хтосьці з інструктараў скача раз ці нелькалькі разоў, каб і праверыць усё, і людзей супакоіць. Столькі гадоў гэта ўжо робіцца!.. Алгарытм даведзены да аўтаматызму, таму сітуацыя вельмі дзіўная. Следства пакажа», — апісаў нам Crank Team хлопец з іншай падобнай каманды.

Апроч Аляксея, у камандзе арганізатараў яшчэ два хлопцы.

70-мятровая вежа ў Мінскім раёне

70-мятровая вежа ў Мінскім раёне

Іншы чалавек, які ўжо скакаў з вежы, дзе адбылася трагедыя, таксама сказаў, што перад скачкамі арганізатары правяралі абсталяванне і сістэму на сабе. 

Але ён удакладніў, што ў інструктажы прысутнічае такі пункт — трэба быць расслабленым і не чапаць страхоўку рукамі. 

Маўляў, калі чалавек пачынае хапацца за тросы ў момант падзення, гэта неяк нядобра ўплывае на механіку скока, і пра гэта экстрэмалаў-навічкоў папярэджваюць. 

З прадстаўніком каманды Crank Team мы звязаліся, але той зрабіў выгляд, што мы памыліліся нумарам.

Суполку каманды УКантакце таксама, дарэчы, закрылі і выдалілі некаторыя фота. 

Вось, дарэчы, відэа ўдалага скоку з той самай вежы, дзе разбіўся чалавек. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?