У Беларусі будуць адпускаць па нормах толькі спіртазмяшчальныя настойкі і перманганат калію. Пра гэта падчас круглага стала ў прэс-цэнтры БелТА расказала начальнік упраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Равуцкая.

«З пераліку (безрэцэптурных лекаў. — Заўвага. TUT.BY) сыходзіць норма водпуску. На працягу пяці гадоў яна дзейнічала: у рукі адпускаліся не больш за два пакункі лекавага сродку. Мы абмеркавалі і вырашылі, што гэтая норма неэфэктыўная і неапраўданая. Яна застанецца толькі для некаторых пазіцый — спіртазмяшчальных настоек і перманганата калію», — адзначыла Людміла Равуцкая.

Грамадскае абмеркаванне пераліку скончылася 16 чэрвеня. Пасля нарады яго вынікі адправяць на юрыдычную экспертызу ў Мінюст. Паводле слоў спецыяліста, актуалізацыя пераліку — натуральны працэс і сур'ёзных страт лекавы рынак Беларусі не зазнаў. Пры гэтым 60% лекаў застаюцца безрэцэптурнымі.

Нагадаем, што раней Міністэрства аховы здароўя прапанавала абмеркаваць новы спіс лекаў, якія можна будзе купіць у аптэцы без рэцэпту. Напрыклад, як і раней, без рэцэпту ў аптэках прапаноўвалі прадаваць парашкі, якія выкарыстоўваюць пры прастудах, гелі і таблеткі ад пякоткі, абязбольвальныя сродкі. Плануецца, што без рэцэптаў па-ранейшаму будуць рэалізоўваць супрацьвірусныя — гропрынасін, арбідол, арпетол. А вось асельтамівір Міністэрства аховы здароўя прапануе адпускаць па рэцэптах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0