Хуткасны цягнік і электрычка сутыкнуліся каля Курскага вакзала ў Маскве, пацярпелі два чалавекі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Фота з сацыяльных сетак

Фота з сацыяльных сетак

Інцыдэнт адбыўся сёння днём у 14.38. Хуткасны цягнік «Стрыж», які ехаў з Ніжняга Ноўгарада ў Маскву, сутыкнуўся з электрычкай «Нахабіна—Падольск».

Усе пасажыры эвакуяваныя. Два чалавекі з траўмамі звярнуліся ў медпункт вакзала.

Прычынай сутыкнення цягніка з электрычкай магла быць адмова стрэлачнага пераводу на шляхах. Пра гэта заявіла прадстаўнік Маскоўскага міжрэгіянальнага кіравання на транспарце Следчага камітэта Расіі Таццяна Марозава.

Усяго ў электрычцы знаходзілася 250 чалавек, у цягніку «Стрыж» — больш за 300.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0