20-гадовы мінчук М. (папрасіў не называць яго імя) нарадзіўся ў кашулі. Хлопец збіраўся скокнуць на вяроўцы з 70-метровай трубы кацельні ў Соснах у той самы дзень, калі там разбіўся іншы роўпджампер. Але папросту спазніўся да вызначанага часу.

«Раніцай 18 чэрвеня гуляў у футбол, пасля гэтага прыйшоў дадому крыху стомлены. І вырашыў, што можна адпачыць і прыехаць гадзінак да чатырох, — распавядае Еўрарадыё М. — Але неяк недакладна разлічыў час на дарогу. Ці проста не вельмі спяшаўся».

Тым часам з трубы няўдала скокнуў 27-гадовы хлопец. Вядома, што сертыфікат на скачок яму на дзень народзінаў падарылі сябры. Гэта быў яго першы скачок.

Сертыфікат на скачок каштуе ад 35 да 140 рублёў.

Сертыфікат на скачок каштуе ад 35 да 140 рублёў.

М. таксама атрымаў сертыфікат на дзень народзінаў. Але, на шчасце, ён прыехаў да трубы на гадзіну пазней, чым збіраўся. «Мая непунктуальнасць выратавала мне жыццё, — дадае хлопец. — Я прыехаў [у Сосны] і патэлефанаваў удакладніць, дзе канкрэтна мне трэба быць. Але мне сказалі, што на сёння ўсё скончылася. Голас у хлопца быў нэрвовы. Зараз я ўжо разумею, чаму».

Свой сертыфікат М. лічыць шчаслівым. Хлопец думае захаваць яго на ўспамін пра гэтую гісторыю. А вось скакаць на вяроўцы ў бліжэйшы час чамусьці не збіраецца:

«Зразумела, што ў бліжэйшы час дакладна не. Я ўпэўнены, што зараз і арганізоўваць ніхто гэтага не будзе, бо… Ну, вы самі ўсё разумееце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?