Міністр эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Германіі Герд Мюлер перасцярог, што ў выніку пацяплення клімату колькасць бежанцаў з краін Афрыкі можа ў бліжэйшыя гады дасягнуць 100 млн чалавек.

У інтэрв'ю выданню «Bild am Sonntag» нямецкі палітык выказаў меркаванне, што міграцыйныя патокі не спадуць у бліжэйшыя гады, а пытанне бежанцаў застанецца галоўнай тэмай цяперашняга дзесяцігоддзя. Міністр Герд Мюлер падкрэсліў, што афрыканскаму кантыненту трэба даць шанец эканамічна развівацца, у прыватнасці, шляхам распрацоўкі і ўкаранення своеасаблівага «Плана Маршала» для Афрыкі.

Пытанне аб эканамічнай дапамозе Афрыцы стане адной з галоўных тэм саміту найбольш прамысловых краін свету G20, які пройдзе 7-8 ліпеня ў Гамбургу.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?