Украінскі памежнік разыграў каханую і падкінуў ёй у машыну «наркотыкі», зрабіўшы арыгінальную прапанову рукі і сэрца.

На мытным посце «Ягодзін» у Валынскай вобласці памежнікі спынілі Аксану Тычкоўскую, якая разам з маці вярталася з Польшчы. Падчас праверкі праваахоўнікі знайшлі ў аўтамабілі два пакеты з белым парашком і яшчэ некалькі таблетак, забароненых для ўвозу ў Украіну, паведамляе Район.Любомиль.

Спецыялісты, якія аглядалі «кантрабанду», выказалі здагадку, што гэта амфетамін або гераін. Дзяўчыне ўчынілі допыт, які не на жарт яе ўсхваляваў. Папярэдзілі, што ёй пагражае немалы тэрмін — ад трох да шасці гадоў турмы.

Аксана сваю датычнасьць да знаходкі адмаўляла і запэўнівала, што не перавозіла нічога забароненага, і адкуль узяліся пакеты, таксама не ведае.

Фіналам гісторыі стала з'яўленне на месцы здарэння жаніха Аксаны — памежніка Юрыя Петрука. Хлопец трымаў у руках 101 чырвоную ружу. Ён распавёў, што гісторыя з кантрабандай была розыгрышам, а ў пакетах была цукровая пудра. Потым падышоў да дзяўчыны, стаў на адно калена і зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца.

Аксана са слязамі на вачах адказала «так». Пад бурныя апладысменты работнікаў мытні Юрый надзеў пярсцёнак на палец каханай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?