Сяргей Шнураў прэзентаваў 19 чэрвеня кнігу «Ленінград». Неймаверная і праўдзівая гісторыя гурту». Навінка з'яўляецца дадаткам кнігі «Музыка для мужыка» журналіста Максіма Семеляка.

У бягучым годзе групоўка «Ленінград» адзначае 20-годдзе, менавіта да яго і прымеркаваны выхад кнігі. Наклад выдання склаў 7 тысяч асобнікаў.

Шнуроў падчас прэзентацыі адзначыў, што ініцыятарам выхаду кнігі стала яго жонка, якая любіць падобную літаратуру. «Яна сказала, што ў яе ў дзяцінстве была кніга пра гурт The Prodigy, а пра «Ленінград» такой кнігі няма», — сказаў музыка.

У навінкі ёсць узроставы цэнз -— 18+, хоць сам Шнураў, па яго словах, не лічыць, што наяўнасць нецэнзурнай лексікі ў кнізе адштурхне ад яе чытачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0