Моладзь БНФ правяла акцыю інфармаваньня міліцыянтаў. Па ўсіх РАУСах Менску былі разасланыя кнігі-дапаможнікі, выпушчаны АБСЭ для краінаў, якія зьяўляюцца сябрамі АБСЭ. У гэтых Дапаможніках пададзеная інфармацыя, як міліцыянты павінныя паводзіць сябе з грамадзянамі, як і якімі сродкамі мусяць ажыцьцяўляцца затрыманьні. Гэта своеасаблівы маральны кодэкс міліцыянта, які працуе ў краіне, сябры АБСЭ.

"Мы перакананыя, што ў нашай краіне, якая абвешчаная сацыяльнай і прававой (артыкул І Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі), далейшае дэмакратычнае разьвіцьцё будзе адбывацца адначасова з тым, што супрацоўнікі сыстэмы

ўнутраных справаў будуць дзейнічаць згодна агульнапрынятым стандартам пры ажыцьцяўленьні праваахоўнай дзейнасьці", - пракамэнтаваў сябра Рады Моладзі БНФ Антон Каліноўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?