Праваслаўныя сьвяткуюць 19 жніўня, Перамяненьне Гасподняе – або Яблычны Спас.

Незадоўга да Галгофы, Ісус Хрыстос узьняўся з трыма апосталамі – Пётрам, Якубам і Янам -- на гару Табор у Галілеі, дзе “перамяніўся перад імі. Аблічча Ягонае зазьзяла, быццам сонца, а вопратка сталася белай як сьвятло”. Апосталы пабачылі, як прарокі Ільля і Майсей гавораць са Збаўцам. “І вось сьветлая хмара пакрыла іх, і з хмары быў чутны голас, які казаў: "Гэта Сын Мой любы, якога Я ўспадабаў: Яго слухайце!", -- стаіць у Эвангельлі.

Лічыцца, што на Таборы Хрыстос упершыню паказаў людзям Сваю Боскую сутнасьць. Вучні асэнсавалі, што перад імі ня проста прарок, але сам Госпад. Лічыцца, што

сёньняшнее сьвята нагадвае вернікам пра неабходнасьць духоўнага перамяненьня і ўдасканаленьня
.

На Спаса у цэрквах сьвянцалі яблыкі і іншую садавіну. У гэтае сьвята робіцца паблажка тым, хто трымаецца Спленскага посту – дазволена спажываць рыбу і віно.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0