У Маладзечанскім раёне пяцігадовае дзіця памерла ад асфіксіі пад вечкам куфра, якое ўпала на яго. Пра гэта ў эфіры «Альфа-радыё» паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, піша БЕЛТА.

Няшчасны выпадак адбыўся 18 чэрвеня ў адной з вёсак Маладзечанскага раёна. Дзіця знікла з поля зроку бацькоў літаральна на пяць хвілін. Гуляючы ў двары, хлопчык вырашыў зазірнуць у драўляны куфар. Ён падняў вечка памерам 1,5 м на 1,8 м, і тое яго прыціснула. У выніку наступіла асфіксія. Выратаваць дзіця не ўдалося.

У гэты ж дзень у Пастаўскі РАУС паступіла паведамленне аб тым, што ў цэнтральную раённую бальніцу дастаўленая дзяўчынка 2013 года нараджэння з тэрмічным апёкам кіпенем 1-2-й ступеняў (плошча апёку — 15%). Высветлілася, што бацькі папрасілі суседку паглядзець за дзіцем. Падчас купання дзяўчынка выпадкова перакуліла вядро з гарачай вадой, у выніку чаго і апяклася.

19 чэрвеня ў Гродне адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт. Мама выкаціла з пад'езда на вуліцу вазок з сынам, пакінула на пляцоўцы перад уваходам, а сама вярнулася па рэчы ў пад'езд. З-за невялікага ўхілу вазок пакаціўся і перакуліўся, дзіця выпала, у выніку чаго атрымала цялесныя пашкоджанні. На шчасце, жыццю хлопчыка нічога не пагражае.

Па дадзеных фактах праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0