Сяргей Гурулёў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Адпаведны ўказ № 219 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 чэрвеня. Адзначаецца, што Гурулёў вызвалены ад пасады паводле пагаднення бакоў.
Па дадзеных БелаПАН, Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі можа ўзначаліць Ігар Лацянкоў, былы намеснік міністра абароны па ўзбраенні.
Сяргей Гурулёў нарадзіўся ў 1953 годзе ў Расіі. У 1974 годзе скончыў Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1986 годзе - Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў, у 1999 годзе - Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.
У беларускім войску служыў на пасадах начальніка штаба палка, камандзіра палка, намесніка камандзіра дывізіі, камандзіра дывізіі, начальніка штаба армейскага корпуса і камандзіра корпуса.
12 снежня 2001 года прызначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл — першым намеснікам міністра абароны Беларусі. Пасаду старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта займаў з 4 снежня 2009 года.