У Германіі падлеткі абстралялі з цацачных пісталетаў караля Тайланда Маху Вачыралангкорна (Раму X), паведаміў ВВС прадстаўнік пракуратуры горада Ландсхута Томас Раўшэр.
Getty
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 10 чэрвеня ў горадзе Эрдзінгу ў федэратыўнай зямлі Баварыя, калі манарх катаўся на ровары. Двое падлеткаў 13 і 14 гадоў абстралялі Раму X з акна дома, калі ён праязджаў міма з групай іншых раварыстаў. Ніхто з іх не пацярпеў.
«Мы знайшлі кулі і можам пацвердзіць, што падлеткі стралялі з цацачнага зброі», — цытуе прадстаўніка паліцыі газета Bild.
Паводле інфармацыі выдання, пластыкавыя кулі патрапілі Раме X ў спіну, пасля чаго яго целаахоўнікі выклікалі вартавых парадку. Заяву ў паліцыю кароль пісаць не стаў.
Аднак расследаваннем інцыдэнту ўжо занялася пракуратура. 14-гадоваму падлетку пагражае абвінавачванне ў спробе нанясення «небяспечнага цялеснага пашкоджання», яго 13-гадовы сябар яшчэ не дасягнуў узросту крымінальнай адказнасці.
Паводле даных Bild, Рама X валодае дзвюма віламі на возеры Штарнбергер у Баварыі, што за 30 кіламетраў ад Мюнхена.
У Тайландзе дзейнічаюць адны з самых жорсткіх у свеце законаў аб абразе манархіі. У прыватнасці, яны прадугледжваюць строгае пакаранне за публічную крытыку членаў каралеўскай сям'і, у тым ліку ў сацыяльных сетках.
Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»