Жыхар Нью-Ёрка Яўген Кралкін, які ў стане моцнага ап'янення выскачыў з машыны хуткай дапамогі, падаў на адміністрацыю горада пазоў за тое, што яго не ўтрымалі ад скачка, паведамляе NYTimes.

Яўген Кралкін

54-гадовы Яўген Кралкін — беларус, які эміграваў у ЗША восем гадоў таму — працуе кіроўцам-дальнабойшчыкам. У той дзень у чэрвені мінулага года ён выпіў шмат каньяку праз «сямейныя праблемы» — частку дома, частку пазней у бары.

Калі ён вярнуўся ў свой раён, хтосьці выклікаў хуткую дапамогу. Медыкі, якія прыехалі на выклік, пабачылі, што Кралкін сядзіць на зямлі ў абсалютна неадэкватным стане. Мужчына паводзіў сябе настолькі агрэсіўна, што ў «хуткую» яго прыйшлося заводзіць з дапамогай паліцыянтаў.

Па шляху ў бальніцу Кралкіну ўдалося расшпіліць рамяні на насілках, адкрыць заднія дзверы машыны і выскачыць з яе. Пазней мужчына быў знойдзены на дарозе без прытомнасці з цяжкімі траўмамі — Кралкін атрымаў множныя пераломы костак твару і кровазліццё ў мозг.

Цяпер Кралкін падае ў суд на гарадскія ўлады, пажарны дэпартамент і медыкаў, якія працавалі ў дзень здарэння, патрабуючы кампенсацыі яго страт. «Ён знаходзіўся ў абсалютна бездапаможным стане, у яго адсутнічала здольнасць прымаць рашэнні — а яны не змаглі пра яго належным чынам паклапаціцца», — сцвярджае адвакат Кралкіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?