Горадам з самым танным у Еўропе півам у барах і рэстаранах аказаўся Будапешт, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Daily Mirror.

Піўны бар у Будапешце, фота restu.hu

Сярэдняя цана пінты пеннага напою ва ўстановах венгерскай сталіцы складае прыкладна 1,2 еўра, падлічылі эксперты турыстычнага сэрвісу Skyscanner.

На другім месцы па гэтым паказчыку знаходзіцца сербскі Белград (прыблізна 1,3 еўра). Замыкае тройку польскі Кракаў. Там пінта піва абыдзецца ў 1,8 еўра.

На чацвёртай пазіцыі знаходзіцца Мюнхен (3,4 еўра), на пятай — Эдынбург (крыху больш за 4 еўра). Шосты радок заняў Лондан з вынікам 4,5 еўра. Апошняя, сёмая пазіцыя дасталася Парыжу — амаль 7 еўра за пінту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0