taustyka080819_4 (12K)
Нават зачынены ралет можа багата расказаць пра гаспадара

Крамка Алеся Таўстыкі месьціцца на ждановіцкім радыёрынку ў чацьвёртым шэрагу пад нумарам 1068 (недзе вось тут ). Што праўда, неўзабаве на гэтым месцы паставяць чарговы гандлёвы комплекс, а радыёгандляроў пераселяць у іншае месца. Куды — яны й самі да канца ня ведаюць. Зрэшты, знайсьці яе будзе няцяжка — незвычайнага гандляра ведаюць тут усе.

taustyka080819_2 (80K)
(Мілінкевіч не прадаецца)

Беларускамоўнасьць — праверана на практыцы — важны бізнэс‑чыньнік. Ня проста сродак зносінаў, а пэўная рэкамэндацыя чалавеку. Таму й склалася вакол крамкі кола сталых кліентаў. Тыя й не хаваюць, што пры іншых роўных — беларушчына пераважвае.

taustyka080819_3 (62K)
А мікрафоны замест «раз, раз» можна правяраць словамі з саматужнай азбукі, напрыклад — «ровар, рогат»

Прыхільна ставяцца да беларускамоўнага гандляра і суседзі па рынку. Хто‑ніхто зь іх сам спрабуе размаўляць па‑беларуску. Бывае, зь іншага кірмашовага канца хто прыйдзе ўзяць чытва па‑беларуску, пазычыць падрунік мовы. А ў гаспадара заўжды напагатове ля гаджэтаў стос газэтаў. На ўра ідуць нат старыя нумары НН.

taustyka080819_1 (53K)
Звычайны асартымэнт незвычайнай крамкі

Спэцыяльна заходзяцца й прафэсійныя скандалісты. Упэўненай хадой крочаць тыя да крамкі й усчынаюць лямант: «Я на вашай украінскай нічэво не панімаю», «Надаела эта беларуская мова», «Гавары па‑нармальнаму».

Тавар у Таўстыкі не эксклюзіўны — калі ўжо гэтак нясьцерпныя звонкае «дз» і густое «чаго». Ад жа ж рэдка здаралася так, каб які пакупнік чаго не зразумеў. Тавары з лаўкі Таўстыкі ёсьць у хатах і простых працаўнікоў, і міліцэйскіх чыноў. Скуль ведае? У такой незвычайнай крамцы неяк само выходзіць, што пакупкі без размовы не бывае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?