Бровар «Лідскае піва» 22 чэрвеня прэзентаваў новы гатунак — «Менскае 1918». Ён прымеркаваны да 100-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое адбылося 25 сакавіка 1918 года.

На этыкетцы гатунку размешчаныя бел-чырвона-белыя абрысы БНР. Этыкетка выкананая ў стылістыцы старажытнага вітража.

«Новы прадукт прымеркаваны да даты, калі Мінск упершыню стаў сталіцай незалежнай дзяржавы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Піва вырабленае ў стылі еўрапейскі лагер. Мае 4,7% мацунку. У крамах пачне прадавацца ад 24 чэрвеня. Рэкамендаваная цана — 1,61 рублі за шкляную бутэльку і 3,82 рублі за ПЭТ.

Прэзентацыя новага гатунку адбылася ў кавярні «Грай». Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі прачытаў лекцыю пра памятныя мясціны БНР у Мінску.

Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі прачытаў лекцыю пра памятныя мясціны БНР у Мінску.

Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі прачытаў лекцыю пра памятныя мясціны БНР у Мінску.

Гэта ўжо не першыя «гістарычныя» гатункі піва ад «Лідскага». Сёлета ў лінейцы з’явіліся лагеры «Менскае 1067» і «Менскае 1499», адзін з якіх прысвечаны заснаванню Мінска, а другі — наданню гораду Магдэбургскага права.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?