Яшчэ летась 29 чэрвеня няісны тады яшчэ мікрараён Дружба быў пераназваны менскімі дэпутатамі ў Брылевічы — паводле фальварку, які стаяў тут колісь у XVI стагодзьдзі ды згадваўся як двор на пачатку стагодзьдзя мінулага.

«Алімпійскі» тапонім суседняй вёскі Дружба ды ейны ж гістарычны — Рылаўшчына — новаму мікрараёну не пасавалі.

Сёлета па вясьне ў мікрараёне Брылевічы засялілі першыя дамы на вуліцах Яна Чачота ды Напалеона Орды (якога мясцовыя камунальшчыкі запісалі «Ардой»).

А 3 ліпеня ў навасёлаў нарэшце зьявіўся хай непрацяглы, але свой аўтобусны маршрут пад 35-м нумарам: Аўтастанцыя «Паўднёва‑заходняя» — мікрараён… Дружба!

Гэтак больш як месяц дзівіліся й каталіся менчукі ў мікрараён Брылевічы да «мікрараёну Дружба». Ажно 15 жніўня Менсктранс схамянуўся й назву канцавога прыпынка прывёў у адпаведнасьць з назвай мясцовасьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?