З 30 чэрвеня Google перастане падтрымліваць аперацыйную сістэму Android 2.1 Eclair і старэйшыя версіі.
Карыстальнікі гэтых версій больш не змогуць запампоўваць дадаткі з Android Market, паведамляе Аndroid Developers.
Змены набудуць моц без папярэджання на ўсіх прыладах.
У Google каментуюць рашэнне наступным чынам: «З часу выпуску Android 2.1 Eclair прайшло ўжо сем гадоў. Большасць распрацоўшчыкаў ужо не падтрымлівае гэтую версію Android у сваіх дадатках, паколькі на гэтыя прылады прыпадае малая колькасць усталёвак праграм».
Усе іншыя версіі, пачынаючы з Android 2.2, будуць як і раней падтрымліваць працу з Android Market.
Але ў карыстальнікаў старых смартфонаў усё яшчэ ёсць магчымасць усталёўваць дадаткі ў абыход каталога. Для гэтага неабходна запампаваць apk-файл і запусціць яго ў сістэме.