Грамадства7575

Момант, як танк у Мінску ўрэзаўся ў слуп, трапіў на ВІДЭА

Вечарам 24 чэрвеня ў Мінску прайшла рэпетыцыя параду 3 Ліпеня. Падчас праезду па праспекце Незалежнасці да месца правядзення парада адзін з танкаў каля метро «Маскоўская» ўрэзаўся ў слуп.

Адзін з людзей на вуліцы выпадкова зняў момант аварыі. Танк занесла, развярнула і ўдарыла ў ліхтарню. Танкіст, што сядзеў у люку, можна сказаць, нарадзіўся ў кашулі:

#minsk #репетиция #tutbylive

Публикация от Mikhail Ch. (@chyhir)

Шчасце, што побач не было людзей і ніхто не загінуў.

Танкі рухаліся цэнтральным праспектам сталіцы на даволі вялікай хуткасці і на значнай адлегласці адзін ад аднаго.

Магчыма, танкіст празмерна разагнаўся, а пасля скінуў газ. І гэта, магчыма, адбылося на кавалку дарогі, на якім адна гусеніца трапіла ў ваду, а другая — на сухое месца. Аднак усё гэта толькі меркаванне, канчатковы вердыкт вынесе аўтаінспекцыя.

Фота Henadzi Ermal, facebook.com.

На месцы здарэння працавала ДАІ.

Сама генеральная рэпетыцыя парада пачалася а 22.00, таму па маршруце праспект Машэрава — вуліца Ціміразева — вуліца Сапёраў — праспект Пераможцаў — вуліца Арлоўская — плошча Бангалор — вуліца Сурганава — праспект Незалежнасці — праспект Машэрава рух быў абмежаваны.

Каментары75

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі101

Сёння — Вербная нядзеля ва ўсіх хрысціянскіх канфесій. У Свята-Духаў сабор выстраілася вялізная чарга10

У тыктоку паказалі падарункі ад слуцкага мясакамбіната да Вялікадня5

Раніцай Вербнай нядзелі расіяне ўдарылі дзвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры Сум. Дзясяткі загінулых52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць