Сусветная федэрацыя тэквандо абвясціла пра рэбрэндынг і змену назвы. Цяпер яна называецца, не World Taekwondo Federation, а проста World Taekwondo.

Кіраўніцтва арганізацыі, якая існуе з 1970-х, прыняло такое рашэнне ў сувязі з «негатыўнымі канатацыямі», якія ўзнікаюць у сувязі з абрэвіятурай World Taekwondo Federation — WTF. У заяве тлумачыцца, што федэрацыя хоча быць бліжэй да маладога пакалення і павінна адаптавацца да сучаснага «лічбавага веку».

Ідэнтычнасць абрэвіятуры арганізацыі са скарачэннем папулярнага выразу What the f***ck неаднаразова станавілася падставай для жартаў сярод карыстальнікаў інтэрнэту. Як піша Quartz, фактычна Сусветная федэрацыя тэквандо змяніла назву, бо «ў інтэрнэта пачуццё гумару як у 12-гадовага дзіцяці».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?